ВЫНІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ГАЛІНЫ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАГА ГАСПАДАРКІ АБМЯРКОЎВАЮЦЬ СЁННЯ У МІНСКУ

16.02.2024

Наколькі эфектыўна працавала галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2023 годзе і на якіх задачах трэба сканцэнтравацца ў 2024 годзе - абмяркоўваюць сёння ў Мінску на пашыраным пасяджэнні выніковай калегіі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Сярод пытанняў - і тэма ўдасканалення сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі, развіццё інфраструктуры іх збору і перапрацоўкі.
Удзел у калегіі прымае Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, кіраўнікі абласных упраўленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму МЖКГ.
Назад да спісу