БЕЛАРУСЬ І БАШКАРТАСТАН ЗАЦІКАВАўленЫ Ў РАЗВІЦЦІ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ ЗВАРОТУ З АДХОДАМІ

09.02.2024

Актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння абмеркавалі на сустрэчы з дэлегацыяй Башкартастана, якая адбылася напярэдадні ў міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Расійскі бок узначаліў міністр прыродакарыстання і экалогіі Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі Ніяз Фазылаў, беларускі - намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Корбут.

Башкоотостан 1.png

Удзел у перамовах прыняў таксама намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай установы "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Аляксей Піскун, які падзяліўся вопытам укаранення ў нашай рэспубліцы прынцыпу пашыранай адказнасці вытворцы, падыходамі да сістэмы кіравання камунальнымі адходамі.

Башкоотостан 2.png

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся магчымыя сумесныя праекты ў галіне зніжэнне аб'ёмаў захаранення адходаў, іх максімальнага ўключэння ў гаспадарчы абарот у якасці крыніцы другасных матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў.
Назад да спісу