24 сакавіка - дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллева-камунальнай гаспадаркі

24.03.2024

Сёння адзначаецца Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Прафесійнае свята тых, хто ў кругласутачным рэжыме працуе, забяспечваючы мільёнам жыхароў Беларусі камфорт, бяспеку і надзейнасць жыллёвага фонду, бесперабойнае функцыянаванне камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны.
"У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей розных прафесій, якія штодзённай напружанай працай робяць наша жыццё больш камфортным, зручным і ўтульным, ствараючы настрой мільёнам беларусаў.

Упэўнены, эфектыўна вырашаючы найважнейшыя задачы, якія стаяць перад галіной, работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ў далейшым будуць уносіць важкі ўклад у развіццё Беларусі і дабрабыт нашага народа", -гаворыцца ўвіншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць супрацоўнікам і ветэранам сферы паслуг за высокі прафесіяналізм, адказнасць і адданасць сваёй справе.
Назад да спісу