РЭГІЯНАЛЬНЫ СМЕЦЦЕСАРТАВАЛЬНЫ КОМПЛЕКС АДКРЫЎСЯ ПАД ОРШАЙ

01.11.2023

Гэта ўнікальны міжрэгіянальны аб'ект, які будзе ажыццяўляць сарціроўку, перапрацоўку і захараненне цвёрдых бытавых адходаў трох суседніх раёнаў - Аршанскага, Талачынскага і Дубровенскага.

Гэта ўнікальны міжрэгіянальны аб'ект, які будзе ажыццяўляць сарціроўку, перапрацоўку і захараненне цвёрдых бытавых адходаў трох суседніх раёнаў - Аршанскага, Талачынскага і Дубровенскага.

Сайт 1000х550 (50).png

Ва ўрачыстай абстаноўцы 31 кастрычніка яго адкрылі старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Герояў, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз.

Аршанскі смеццесарціровачны комплекс - унікальны і перадавы аб'ект, дзе ўпершыню ў краіне рэалізаваны прынцып рэгіянальнага падыходу да сістэмы абыходжання з адходамі. Падобныя зараз праектуюцца ў Ваўкавыску і Мінску. Усяго ж у Беларусі будзе пабудавана 30 такіх рэгіянальных аб'ектаў.

Сайт 1000х550 (52).png

Сучасны смеццеперапрацоўчы комплекс пабудаваны на рэгіянальным палігоне ў вёсцы Салаўе Аршанскага раёна. Ён уключае ў сябе адміністрацыйна-бытавы корпус, завод па сарціроўцы адходаў, вытворчы цэх па перапрацоўцы будаўнічых і буйнагабарытных адходаў, пляцоўку для кампаціравання.

Асноўным інвестарам будаўніцтва аб'екта стала дзяржаўная ўстанова "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў".

Сайт 1000х550 (53).png

Аб'ект перадавы яшчэ і па сваіх тэхналогіях: усё працуе ў аўтаматычным рэжыме, самыя працаёмкія аперацыі праводзяцца з дапамогай машын. Магутнасць комплексу - 60 тыс. тон за год. У працэсе сартавання плануецца выманне другасных матэрыяльных рэсурсаў і атрыманне фракцыі прэ-RDF паліва.

Сайт 1000х550 (51).png

На Аршанскім комплексе перапрацоўваюць змешаныя цвёрдыя камунальныя адходы, сарціруюць пластык, драўняныя, будаўнічыя адходы, другасную сыравіну, аўташыны, метал, шклабой, электроды зварачныя, рыззё, адпрацаваныя маслы і многае іншае. На аб'екце таксама ёсць зона буйнагабарытных адходаў, дзе працуюць тры ўстаноўкі. Адна - па перапрацоўцы драўніны і буйнагабарытных адходаў, другая - па драбненню будаўнічых адходаў, трэцяя - па перапрацоўцы бітумзмяшчальных адходаў. З бітумзмяшчальных будуць атрымліваць крошку для дарожнага будаўніцтва, з бетону і камянёў - другасны друз, а з драўніны - паліўныя дранкі.

Сайт 1000х550 (54).png

На новым комплексе ЦБА непатрэбныя адходы захоўваюцца на так званых картах палігона. Іх тры, і яшчэ дзве - гэта карты кампасціравання для арганічнага смецця. Таксама тут ёсць свой энергацэнтр, некалькі рэзервуараў для ачысткі і фільтрацыі сцёкаў.

Новы комплекс з'яўляецца структурным прадпрыемствам Аршанскай спецаўтабазы. На будаўніцтва палігона, плошча якога склала больш за 32 га, пайшло 2,5 года. І калі на пачатковым этапе гаворка ішла аб суме ў 120 млн рублёў, то пасля пэўных праектных рашэнняў у частцы абсталявання ўдалося зэканоміць больш за 30 млн рублёў. Характэрна, што на смеццеперапрацоўчым комплексе функцыянуюць уласны энергацэнтр і артэзіянская свідравіна. Створана 127 працоўных месцаў.
Назад да спісу