КОМПЛЕКС ПА ПЕРАПРАЦОЎЦЫ ЗНОШАНЫХ ШЫН СЁННЯ АДКРЫЎСЯ У НАВАПОЛАЦКУ

01.12.2023

Комплекс па паглыбленай перапрацоўцы зношаных шын у Наваполацку зможа перапрацоўваць больш за 3 тыс. тон пакрышак за год. Асноўным інвестарам аб'екта стаў Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў.



Сайт 1000х550 (60).png

Гэты комплекс - першы і адзіны падобны аб'ект у Віцебскай вобласці, працаваць ён будзе на базе біямехзавода бытавых другарэсурсаў. Стварыць у Наваполацку такое прадпрыемства хацелі яшчэ пяць гадоў таму. Як падлічылі спецыялісты, за год у Віцебскай вобласці толькі ў прадпрыемстваў утвараецца каля 3,3 тыс. тон зношаных шын. Столькі ж зможа перапрацоўваць комплекс, дзе з'явілася больш за 20 новых працоўных месцаў.

Гумовая дробка, якая атрымліваецца ў выніку перапрацоўкі шын, вельмі запатрабаваная. З яе можна вырабляць падлогавыя пакрыцці, выкарыстоўваць у будаўніцтве дарог. На новай вытворчасці плануюць таксама са старых шын рабіць пакрыцці для спартыўных і дзіцячых пляцовак, плітку, бардзюрны камень.

Чаму важна развіваць перапрацоўку зношаных шын - чытайце ў нашым артыкуле па спасылцы.
Назад да спісу