У беларускай сталіцы прайшла II міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстава "Ecology Expo - 2023".
Дзяржаўная ўстанова "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" прадстаўляе на сваім стэндзе рэспубліканскую інфармацыйную кампанію аб сарціроўцы адходаў "Мэта 99". Мы падрыхтавалі для ўсіх гасцей выставы яскравую і цікавую праграму!22 жніўня прайшла экалагічная акцыя "Зялёны абмен". Паўдзельнічаць у ёй прыходзілі сем'ямі. Больш за 500 чалавек прыйшлі здаць пластыкавыя бутэлькі ў тарамат кампаніі "Рэмондыс" і ў выніку за адзін дзень акцыі было сабрана 249 кілаграм пластыка! За здадзеную ў перапрацоўку пластыкавую тару ўдзельнікі акцыі атрымлівалі экалагічныя прызы - ільняныя сумкі-шоперы, шматразовыя бутэлечкі для вады, наборы насення карыснай зеляніны.
.png)
Для юных гасцей выставы "Ecology Expo - 2023" прайшоў майстар-клас дызайнера Вікторыі Шчукінай. Дзці рабілі карысныя вырабы з пластыкавых бутэлек да пачатку школьнага сезону.
.png)
Асаблівай папулярнасцю ў гасцей стэнда карыстаўся відэаспінер, які дазваляў рабіць уласныя відэаролікі ў фармаце slow motion 360 градусаў і размяшчаць у сябе ў сацсетках з хэштэгам #цель99 і ўнікальныя ажываючыя фатаграфіі.
.png)
Больш за 100 чалавек бралі ўдзел у экалагічных тэстах і віктарынах і выйгравалі прызы. А ў лаўнж-зоне нашага стэнда працаваў наш невялікі экакінатэатр.
Мы атрымалі дыплом за самы актыўны стэнд на выставе!
.png)