КОМПЛЕКС ПА САРЦІРОЎЦЫ КАМУНАЛЬНЫХ АДХОДАЎ МАДЭРНІЗАВАЛІ Ў БАРАНАВІЧАХ

02.05.2023

У Баранавічах завяршылася мадэрнізацыя сарціровачна-перагрузачнай станцыі цвёрдых камунальных адходаў. Станцыю на Слонімскай шашы пабудавалі ў 2011 годзе. Яна была разлічана на сартаванне 35 тыс.т смецця ў год. Праз некаторы час спатрэбілася абнаўленне комплексу з укараненнем новых тэхналогій.

Барановичи

На гэту работу спатрэбілася два гады, для фінансавання былі прыцягнуты сродкі Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў - амаль 15 млн. бел.рублёў. У выніку магутнасці станцыі павялічыліся больш як у два разы - да 75 тыс. тон адходаў у год.

Устаноўлены новыя лініі сарціроўкі адходаў, прасуючыя машыны, механізмы, якія кіруюцца аўтаматыкай. На станцыю паступаюць бытавыя адходы не толькі з горада Баранавічы, але і з найбліжэйшых раёнаў - Баранавіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага.
Назад да спісу