За першае паўгоддзе ў Беларусі нарыхтавана больш за 402 тысячы тон рэсурсаў

01.08.2023

У сярэднім кожны жыхар рэспублікі адсартаваў і здаў у перапрацоўку 43,5 кг другарэсурсаў. Самыя актыўныя - мінчане (48,6 кг). Другое месца - у жыхароў Гродзенскай вобласці (48,3 кг). На трэцім - Магілёўская вобласць (46,6 кг).

У Віцебскай вобласці кожны жыхар рэгіёна нарыхтаваў 46 кг другасных рэсурсаў. Амаль нараўне ідуць Гомельская і Брэсцкая вобласці (па 41, і 40,9 кг сабраных другасных рэсурсаў на кожнага жыхара), у Мінскай вобласці гэты паказчык роўны 36 кг.

статистика полугодие 2023.png

Лідэры па нарыхтоўцы другасных рэсурсаў:

Адходы паперы і картону - Мінск - 65,1 тысяч тон,

Адходы шкла - Гомельская вобласць - 15,7 тысяч тон,

Палімерныя адходы - г.Мінск - 10,3 тысяч тон,

Зношаныя шыны - Віцебская вобласць - 4,6 тысяч тон,

Адпрацаваныя маслы - Мінская вобласць - 1,7 тысяч тон,

Адходы электроннага і электрычнага абсталявання - Гомельская вобласць - 2,2 тысяч тон.

Больш за ўсё за першае паўгоддзе 2023 года нарыхтавана адходаў паперы і картону - 200,2 тысячы тон. Лідэр у зборы макулатуры - Мінск. Сталіца нарыхтавала крыху больш за 65 тысяч тон. У сярэднім кожны жыхар Мінска здаў у перапрацоўку 32,6 кг.

Адходаў шкла сабралі таксама нямала - 96,8 тысяч тон. Лідэр - Гомельская вобласць, якая адправіла на другаснае выкарыстанне больш за 15,7 тысяч тон шкла (11,7 кг на душу насельніцтва вобласці).

На трэцім месцы па аб'ёмах збору - палімерныя адходы, іх нарыхтавана 55,1 тысячы тон. Больш за ўсё адходаў пластыка сабралі жыхары сталіцы - 10,3 тысячы тон. Аднак калі ацэньваць аб'ём сабраных адходаў пластмасы ў сярэднім на жыхара, то можна адзначыць, што ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях сартуюць і здаюць у перапрацоўку крыху больш пластыка, чым у Мінску (6,6 кг супраць 5,1 кг).

За першыя 6 месяцаў у рэспубліцы сабрана 10,7 тысячы тон адходаў электрычнага і электроннага абсталявання. Найлепшы вынік - у Гомельскай вобласці (2,2 тысячы тон або 1,6 кг на кожнага жыхара).

Зношаных шын сабрана ў рэспубліцы 30,4 тысяч тон. Лепш за ўсіх з заданнем справілася Віцебская вобласць - 4,6 тысячы тон старых пакрышак адправіліся на перапрацоўку. На душу насельніцтва найлепшы паказчык у Магілёўскай вобласці - 4,4 кг.

Аб'ём сабраных адпрацаваных алеяў за студзень-чэрвень склаў больш за 9,6 тысячы тон. Больш за ўсё іх нарыхтавана ў Мінскай вобласці - 1,7 тысяч тон. Найлепшыя паказчыкі на душу насельніцтва ў Магілёўскай вобласці (1,3 кг).

© Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў
Назад да спісу