Больш за 802 тысячы тон другасных матэрыяльных рэсурсаў сабрана ў Беларусі ў 2022 годзе

03.03.2023

Узровень выкарыстання адходаў у Беларусі па выніках 2022 года склаў 32 працэнты. За мінулы год у краіне сабрана 802,6 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў:
адходаў паперы і карnону - 403,9 тыс. тон,
адходаў шкла -190,1 тыс. тон,
адходаў пластыка - 106,8 тыс. тон,
зношаных шын - 58,9 тыс. тон,
адпрацаваных аўтамабільных  маслаў - 21,1 тыс. тон,
адходаў электроннага і электрычнага абсталявання - 21,8 тыс. тон.

Лідэр па фактычных аб'ёмах збору другрэсурсаў - горад Мінск. У сталіцы нарыхтавана 200,9 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў. У тройцы лідэраў таксама Гомельская і Брэсцкая вобласці (108,9 і 106,6 тыс. тон адпаведна).

Па выніках мінулага года Мінск - рэкардсмен па аб'ёме нарыхтаваных адходаў паперы, картону (134,7 тыс. тон) і адпрацаваных маслаў (4,3 тыс. тон). Гомельская вобласць больш за ўсіх адправіла на перапрацоўку адходаў шкла (32,6 тыс. тон), а таксама электроннага і электрычнага абсталявання (4,1 тыс. тон). Брэсцкая вобласць - лідэр у нарыхтоўцы палімерных адходаў (18,3 тыс. тон), а Мінская вобласць - у зборы зношаных шын (9,5 тыс. тон).

Заготовка ВМР итоги 2022_ч1н.png
Заготовка ВМР итоги 2022_ч2.png



Назад да спісу