ДЭЛЕГАЦЫЯ З РАСІІ ВЫВУЧАЕ БЕЛАРУСКІ ВОПЫТ АБЫХОДЖАННЯ З АДХОДАМІ

05.09.2023

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі адбылася сустрэча з дэлегацыяй публічна-прававой кампаніі "Расійскі экалагічны аператар", падчас якой абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Генеральны дырэктар кампаніі Дзяніс БУЦАЕЎ адзначыў, што ўкараненне прынцыпу пашыранай адказнасці вытворцаў у Расійскай Федэрацыі адбывалася на прыкладзе беларускага вопыту. І сёння застаецца вельмі шмат тэм для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У прыватнасці, у нашых суседзяў запатрабавана прадукцыя Мінскага аўтамабільнага завода, які гатовы пастаўляць тэхніку розных габарытаў. Зацікаўлены расійскі бок і ў стварэнні сумесных перапрацоўчых вытворчасцей, паколькі ад аб'ёмаў у значнай меры залежыць эканамічны вынік. У сваю чаргу калегі гатовы падзяліцца тэхналогіямі інфарматызацыі працэсаў.

Сайт 1000х550 (27).png

Намеснік дырэктара ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Арцём ШКРЫЛЬ адзначыў, што стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці абсталявання дазволіла б рабіць больш дакладныя эканамічныя разлікі пры будаўніцтве смеццесартавальных заводаў, рэгуляваць пытанні цэнаўтварэння на этапе праектавання. Ёсць патрэба і ў лабараторыі, дзе маглі б апрацоўвацца і тэхналагічныя моманты, і эканамічныя мадэлі.

Сайт 1000х550 (29).png

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь ТРУБІЛА падкрэсліў, што тэма адходаў застаецца актуальнай і адлюстравана ў многіх нарматыўных прававых дакументах. Зараз у актыўнай фазе знаходзіцца працэс пераходу ад раённай да рэгіянальнай схемы абыходжання з ЦКА. Будуюцца рэгіянальныя комплексы, абнаўляецца абсталяванне, укараняюцца новыя тэхналогіі перапрацоўкі. І вопыт суседзяў у любым з гэтых накірункаў будзе вельмі карысны.

Сайт 1000х550 (28).png

Расійская дэлегацыя ў рамках візіту наведала ААТ "МАЗ" — УКХ "БЕЛАВТАМАЗ", дзе азнаёмілася з узорамі прадукцыі. У час экскурсіі па прадпрыемстве абмяркоўваліся пытанні прымянення беларускай тэхнікі ў Расійскай Федэрацыі.

Крыніца: Віктар Кіслы, ДП "Жылкамвыдат", фота аўтара
Назад да спісу