Сёння адзначаецца 82-я гадавіна пачатку Вялікай айчыннай вайны. У памяць аб героях, якія загінулі за мірнае неба, намеснік дырэктара ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Шкрыль Арцём Юр'евіч у складзе дэлегацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўсклаў кветкі і ўшанаваў памяць герояў хвілінай маўчання ля помніка "Беларусь партызанская" ў Мінску.

Манумент быў адкрыты ў 2005 годзе недалёка ад станцыі метро "Магілёўская" і прысвечаны партызанам і падпольшчыкам, якія ў гады гітлераўскай акупацыі змагаліся на тэрыторыі Беларусі. У гады вайны ў нашай краіне дзейнічала звыш 1200 партызанскіх атрадаў, у якіх налічвалася больш за 370 тысяч удзельнікаў, 88 беларускіх партызан і падпольшчыкаў заслужылі званне Героя Савецкага Саюза.
.png)
БЕЛАРУСЬ УСПАМІНАЕ ТРАГІЧНЫЯ ПАДЗЕІ 22 ЧЭРВЕНЯ 1941 ГОДА
22.06.2023