9 МАЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ АДЗНАЧАЕЦЦА ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

08.05.2023

9 траўня мы адзначым Дзень Перамогі! Блізкае і зразумелае кожнаму беларусу свята.

9 мая мы адзначым Дзень Перамогі! Блізкае і зразумелае кожнаму беларусу свята. Вялікая Айчынная вайна пакінула свой след у кожнай сям'і. І ў гэтыя дні мы ўспамінаем тых, хто ваяваў за Радзіму на франтах, тых, хто набліжаў перамогу цяжкай працай у тыле, партызанаў, падпольшчыкаў. Думаем, у кожнай сям'і ёсць свае гісторыі і свае героі, якіх абавязкова прыгадаюць гэтымі днямі.
А мы з калегамі напярэдадні наведалі Ваенныя могілкі ў Мінску, дзе знаходзяцца 42 брацкія і больш за 500 адзіночных магіл. У іх пахаваны больш за 1000 воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі дзеля таго, каб сёння мы маглі жыць пад мірным небам. І пажаданне ў нас сёння самае галоўнае - міру! Са святам Вялікай Перамогі!
Назад да спісу