Як атрымаць фінансаванне мерапрыемства?
Юрыдычныя асобы або індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прэтэндаваць на атрыманне сродкаў, якія паступаюць на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак Аператара для рэалізацыі мерапрыемства:
накірункі расходвання сродкаў
- 1 арганізацыйна-тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне, фінансаванне рэкламнай дзейнасці, маркетынгавых даследаванняў у сферы абыходжання з адходамі;
- 2 фінансаванне эксперыментальных, вопытных, праектных, навукова-даследчых работ у сферы абыходжання з адходамі;
- 3 укараненне новых тэхналогій выкарыстання або абясшкоджвання адходаў;
- - будаўніцтва (рэканструкцыю, мадэрнізацыю) аб'ектаў па сартаванні, абясшкоджванні або выкарыстанні адходаў,
- набыццё юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі тэхнікі і абсталявання для збору, сартавання, падрыхтоўкі, абясшкоджвання або выкарыстання адходаў.
ПАРАДАК ВЫБАРУ АТРЫМАЛЬНІКАЎ СРОДКАЎ
ЗАЯЎКА АПЕРАТАРУ
РАЗГЛЯД ЗАЯЎКІ
вынясенне абгрунтавання на разгляд камісіі МЖКГ
РАЗГЛЯД І ПРЫНЯЦЦЕ РАШЭННЯ КАМІСІЯЙ МЖКГ
ЗАКЛЮЧЭННЕ ДАГАВОРА НА АТРЫМАННЕ СРОДКАЎ
Справаздача Аператару аб дасягненні паказчыкаў
Фінансуемыя аб’екты
Да 2025 года запланавана стварэнне 10 рэгіянальных аб'ектаў па абыходжанні з адходамі (Баранавіцкі, Брэсцкі, Пінскі, Аршанскі, Наваполацкі, Гомельскі, Ваўкавыскі, Пухавіцкі і Бабруйскі рэгіянальныя комплексы і аб'ект па абыходжанні з ЦКА ў г. Мінску).
У цяперашні час пашыраны магутнасці палігона для захаранення адходаў у г. Брэсце, завершана рэканструкцыя аб'екта па сартаванні ЦКА ў г.Баранавічы, уведзены ў эксплуатацыю Аршанскі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ЦКА. На завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва аб'екта па сартаванні ЦКА ў г. Бабруйску.
Працягваецца работа па рэканструкцыі палігона ў Баранавіцкім раёне са стварэннем пляцовак для кампаставання арганічных адходаў. Пачата будаўніцтва комплексаў па сартаванні ЦКА ў Наваполацку і Гомелі, а таксама Ваўкавыскім раёне.
Завершана распрацоўка праектнай дакументацыі і праводзіцца закупка асноўнага тэхналагічнага абсталявання для аб'екта ў г. Мінску. На розных этапах праектавання знаходзяцца рэгіянальныя аб'екты для Пінскай і Пухавіцкай зон абслугоўвання.