Сістэма збору

Сістэма збору
Сістэма абыходжання з адходамі грунтуецца на сусветным вопыце і накіравана на прадухіленне ўтварэння адходаў, максімальнае паўторнае выкарыстанне і другасную перапрацоўку, а таксама прымяненне альтэрнатыўных экалагічна бяспечных матэрыялаў.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь утрымлівае патрабаванні па арганізацыі раздзельнага збору, а таксама вызначае прыярытэтнасць выкарыстання адходаў у адносінах да іх абясшкоджвання або захаранення.
Мэта арганізацыі раздзельнага збору камунальных адходаў па відах - павелічэнне выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў, выманне іх са складу цвёрдых камунальных адходаў з найменшымі затратамі.

Зараз у Рэспубліцы Беларусь інфраструктура раздзельнага збору ўключае:

  • 266 перасоўных і 1409 стацыянарных прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў другаснай сыравіны;
  • 82 аб'екты сартавання і дасарціроўкі асобна сабраных камунальных адходаў;
  • 9 сартавальных комплексаў у складзе смеццеперапрацоўчых заводаў, пабудаваных у г. Баранавічы, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску, Магілёве, Оршы і Наваполацку;
  • 382,8 тыс. кантэйнераў для збору ТКА і 329,5 тыс. кантэйнераў для раздзельнага збору;
  • 1734 смеццявозаў, у тым ліку 901 з задняй загрузкай.

Рэестр арганізацый, якія ажыццяўляюць збор, сарціроўку, падрыхтоўку адходаў.

Падрабязней

ЯК ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА Ў РЭЕСТРЫ/АКТУАЛІЗАВАЦЬ ДАДЗЕНЫЯ Ў РЭЕСТРЫ

Для атрымання кампенсацыі па зборы адходаў, а таксама выканання абавязку ПАВ шляхам прымянення ўласнай сістэмы збору адходаў юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць збор, сартціроўку, падрыхтоўку адходаў, ад насельніцтва (за выключэннем выпадкаў ажыццяўлення такой дзейнасці толькі ў адносінах да адходаў, якія ўтварыліся ў юрыдычных асоб), падлягаюць РЭГІСТРАЦЫІ Ў РЭЕСТРЫ. Каб зарэгістравацца ў рэестры неабходна падаць Аператару заяву і пералік дакументаў, устаноўлены рэгламентам адміністрацыйнай працэдуры, 6.18.1 "Атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі ў рэестры арганізацый, якія ажыццяўляюць збор, сарціроўку, падрыхтоўку адходаў".

Каб зарэгістравацца ў рэестры неабходна падаць Аператару заяву і пералік дакументаў, які ўстаноўлены рэгламентам адміністрацыйнай працэдуры, 6.18.1 "Атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі ў рэестры арганізацый, якія ажыццяўляюць збор, сарціроўку, падрыхтоўку адходаў".

Каб актуалізаваць дадзеныя ў рэестры неабходна прадставіць Аператару заяву і пералік дакументаў, які ўстаноўлены рэгламентам адміністрацыйнай працэдуры 6.18.1 "Атрыманне пасведчання аб рэгістрацыі ў рэестры арганізацый, якія ажыццяўляюць збор, сарціроўку, падрыхтоўку адходаў". Дакументы прадастаўляюцца толькі адносна звестак, якія падлягаюць актуалізацыі. Дадаткова пры актуалізацыі прыкладаецца суправаджальны ліст з указаннем звестак аб змяненнях, якія ўносяцца.

- заява аб рэгістрацыі ў рэестры - пастанова МЖКГ № 5 ад 23.03.2022 - форма пісьма аб актуалізацыі звестак у рэестры

ЯК АКТУАЛІЗАВАЦЬ ЗВЕСТКІ Ў РЭЕСТРЫ

Арганізацыям, якія ажыццяўляюць нарыхтоўку і пастаўку другаснай сыравіны, адходаў тавараў да 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, неабходна прадстаўляць у адрас Аператара ведамасную справаздачнасць па ўстаноўленай форме ў адсканаваным выглядзе на электронную пошту otchet@vtoroperator.by (у тэме ліста неабходна ўказаць найменне арганізацыі).


- Форма справаздачы аб нарыхтоўцы, пастаўцы, выкарыстанні (абясшкоджванні) другаснай сыравіны, адходаў тавараў
- Інструкцыя па запаўненні ведамаснай справаздачнасці

КАРТА ПУНКТАЎ прыёму

У Беларусі сёння больш за 1700 пунктаў пріёму другаснай сыравіны. Усе яны маюць розных уласнікаў. Прыёмна-нарыхтоўчыя пункты прымаюць розныя віды другаснай сыравіны. Некаторыя спецыялізуюцца толькі, напрыклад, на старой бытавой тэхніцы, некаторыя - нарыхтоўваюць у асноўным шклабой, макулатуру, пластыкавыя адходы. Асобныя пункты прымаюць старыя шыны і адпрацаваныя аўтамаслы. Кошт і канкрэтныя віды другаснай сыравіны вызначаюць уласнікі гэтых пунктаў. Сярод арганізацый, якія валодаюць найбольш шырокай сеткай прыёмных пунктаў: ААТ "Белдругрэсурсы", Белкаапсаюз, УП "Экарэс", "Белдругадходы", "БелВТІ". На нашым сайце па спасылцы https://target99.by/resources/map/ вы можаце знайсці бліжэйшы да вас пункт, дзе можна здаць другасную сыравіну за ўзнагароду. На карце пазначаны толькі стацыянарныя пункты прыёму. Калі вам неабходны вываз якой-небудзь віду другаснай сыравіны, старой бытавой тэхнікі - звярвайцеся да абслуговайючай арганізацыі і ўдакладняйце такія магчымасці. Звярніце ўвагу, што Карта пунктаў прыёму ў дадзены момант у стадыі напаўнення і абнаўлення.